19 лістапада 2020 г. у Кішынёве адбыўся другі анлайн-семінар удзельнікаў ад Рэспублікі Малдова ў лічбавым праекце «Вымяраючы гета: Гродна – Чарнаўцы – Кішынёў». Падчас семінара студэнты прадставілі канчатковыя прадукты сваіх трох мікрапраектаў. Дасягнутыя вынікі маладых удзельнікаў ацанілі каардынатар праекта Галіна Корман і дырэктар Міжнароднага цэнтра падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Галіна Каргер.
Узровень прэзентацый трох груп быў ацэнены як вельмі высокі. Першая група прадставіла відэаматэрыял пра кішынёўскае гета, у якім карта гета была накладзена на сучасную тэрыторыі малдоўскай сталіцы, выкарастаныя відэа фрагменты гарадскога пейзажу, знятыя беспілотным лятальным апаратам, вынікі апытанкі мінакаў і шмат іншых дэталяў. Другая група таксама паказала ўласны відэаматэрыял – «Гісторыі з гета», у якім асаблівая ўвага была нададзена падзеям вакол кішынёўскага гета і ўспамінам тых, хто выжыў і сведкам гэтай трагедыі. На прыканцы, трэцяя група прадставіла вынікі сваіх намаганняў па стварэнні мікрапраекта пра «Камяні спатыкнення», што усталяваныя ў Кішынёве.
Студэнты атрымалі высокую ацэнку сваіх мікрапраектаў. У той жа час яны таксама выслухалі мноства рэкамендацый экспертаў адносна некаторых аспектаў іх работ, такіх як структура і працягласць іх канчатковга прадукта і відэа. Уважліва занатаваўшы ўсе назіранні і парады, маладыя ўдзельнікі выказалі сваю ўпэўненасць, што ім удасца ўнесці ўдакладненні ў свае мікрапраекты, нецярпліва чакаючы моманту іх прэзентацыі сваім калегам з Украіны і Беларусі.