Анлайн сустрэча міжнародных удзельнікаў ǀ Водгук з Кішынёва


05-11-2020 | Аляксандру Бежанару

У рамках мерапрыемстваў, якія прадугледжаны праектам, удзельнікі першай групы мелі магчымасць камунікаваць са сваімі калегамі з Чарнаўцоў і Гродна падчас анлайн-сустрэч. Дыскусія адбылася ў адкрытай і сяброўскай атмасферы. Удзельнікі праекта з Малдовы, Украіны і Беларусі падзяліліся сваімі поспехамі і цяжкасцямі з якімі яны сутыкнуліся падчас сваёй дзейнасці, выявіўшы шмат агульнага. Вынікам гэтай анлайн сустрэчы стала наладжванне больш цесных кантактаў і абмен досведам паміж студэнтамі трох краін Усходняй Еўропы.