
Другога лістапада 2020 г. у Кішынёве адбыўся анлайн семінар удзельнікаў з Малдовы ў межах праекта «Вымяраючы гета: Гродна – Чарнаўцы – Кішынёў». Падчас семінара студэнты прадставілі і абмеркавалі разам з каардынатарам праекта Галінай Корман папярэднія вынікі трох мікрапраектаў, а таксама існуючыя на дадзены момант цяжкасці і планы іх дапрацоўкі да канца лістапада. Папярэдні ўзровень прэзентацый, што былі падрыхтаваныя трыма групамі, быў ацэнены як даволі высокі. Удзельнікі першай групы падрыхтавалі тапаграфічную карту Кішынёўскага гета і ўзялі інтэрв’ю ў мінакоў, а другая і трэцяя групы здолелі сабраць дастаткова матэрыялаў па сваіх тэмах «Гісторыі з гета» і «Камяні спатыкнення». Таксама былі вызначаныя пытанні да экспертаў у галіне гісторыі Халакоста ў Малдове і аб'екты, якія будуць здымацца з дапамогай дрона. Напрыканцы семінара ўдзельнікі засяродзілі ўвагу на часе і момантах, якія варта больш падкрэсліць у прэзентацыях, каб выключыць магчымыя паўторы, а таксама крокі, якія неабходна зрабіць для паспяховага завяршэння праектаў. Дамовіліся, што наступная сустрэча для абмеркавання варыянтаў прэзентацый праекта адбудзецца 19 лістапада 2020 г. Натхнёныя ходам агульнайі дыскусіі, высокай ацэнкай і парадамі, удзельнікі пакінулі семінар з верай і ўпэўненасцю, што яны паспяхова скончаць свае праекты.