Працуем з інструментамі для творчасці | Семінар у Гродне, дзень другі


10-10-2020 | Krystsina Marchuk

У другі дзень семінара лабараторыю майстэрства правялі рэдактары папулярнага гарадскога партала Hrodna.Life Аляксей Шота і Ірына Новік. 

Сторытэлінг – гэта не самы лепшы спосаб перадаць інфармацыю так, каб чалавек пранікся і запомніў, гэта адзіны спосаб, – адзначыла Ірына Новік. 

Спікеры распавялі, як з дапамогай інструментаў digital media напісаць гісторыю, якую чытач дачытае да канца і папросіць яшчэ, і тут жа прапанавалі папрактыкавацца. Ірына дала заданне расказаць гісторыю свайго імя не больш як на дзве хвіліны. 

Вось бачыце, гэта першы эфект гісторыі. Вы пачулі заданне і заўсміхаліся, хоць да гэтага сядзелі з сур’ёзнымі тварамі, – пракаментавала рэдактарка. 

Аляксей Шота паказаў, як спецпраекты ствараюць у рэдакцыі Hrodna.Life з дапамогай простых інструментаў StorymapJS, TimelineJS, JuxtaposeJS, Tilda.