Гарадзенскія гета ў інфаграфіках

Аўтары праекта: Лізавета Зайцава, Марыя Гаманчук, Кацярына Дзедушкіна, Паліна Сімак.

Інфаграфіка – просты спосаб распавесці пра складаную праблему. Мэта праекта – звярнуць увагу гарадзенцаў на праблему Халакосту і падштурхнуць іх да самастойнага, больш глыбокага вывучэння гэтай трагічнай старонкі гісторыі нашага горада. Гэтыя інфаграфікі створаны ў дапамогу школьным настаўнікам, музейным работнікам і для простых гараджан. Раздрукуйце іх у фармаце паштоўкі або плаката і смела выкарыстоўвайце ў якасці раздатачнага матэрыялу на ўроку гісторыі ці грамадазнаўства, стэнда ў музеі і г.д.

Звяртаем вашу ўвагу, што кожны інфаграфік можа быць самастойным стэндам/плакатам або можа выкарыстоўвацца адзіным блокам.

Дзякуем за дапамогу Аляксандру Радзюку, Вользе Ганчарук, Аляксею Шоце, Ірыне Новік, Іне Соркінай, Яўгену Калодзіну, Крысціне Марчук, рэдакцыі Hrodna.life.